Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Памяць у сэрцы жыве”

Дата: 29 марта 2019 в 11:08
423 просмотра

75-годдзе вызвалення Беларусі краіна адзначае вельмі ўрачыста. Запланаваны і праводзяцца мерапрыемствы ў гонар перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у гонар памяці аб загінуўшых у імя свабоды і незалежнасці беларускага народа.

У нашым дзіцячым садку ў гонар славутай даты нядаўна таксама з’явіўся такі Куток памяці. Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў выхаваўчай работы нашай установы адукацыі. Стваралі яго выхавацелі разам са сваімі выхаванцамі. Маленькія грамадзяне вельмі адказна падышлі да выканання гэтай справы. А потым у Кутку памяці адбылася міні-экскурсія ў ваеннае мінулае “Памяць ваенных гадоў”. Выхаванцы садка ўжо знаёмы з гістарычным мінулым свайго края. Не раз наведвалі яны помнік воінам,  загінуўшым у гады вайны, які знаходзіцца ў прыгожым парку гарадскога пасёлка Сапоцкін. Падчас экскурсіі ў мінулае выхаванцы даведаліся аб тым, як мужна змагаліся абаронцы, каб на сапоцкінскай зямлі заўсёды быў мір і спакой.

Кожны грамадзянін нашай краіны ведае, якой цаной здабыта перамога. Падрастаючае пакаленне таксама павінна ведаць аб гэтым, памятаць пра гэта. Памяць у сэрцы жыве. Ніхто не забыты, нішто не забыта…. Вечны агонь як напамін аб загінуўшых… Кветкі як знак павагі да іх подзвігаў…

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.