Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Час памяці. Гэта не павінна паўтарыцца!

Дата: 25 июня 2021 в 08:34
120 просмотров

80 гадоў аддзяляе нас ад той страшнай даты – 22 чэрвеня1941года, калі цудоунай сонечной раніцай фашысцкая Германія вераломна напала на СССР,і першымі адчуль страшныя ўдары вайны мірныя жыхары Беларусі.

Сапоцкінская зямля таксама памятае незагойныя раны таго ваеннага ліхалецця. Сотні расстраляных фашыстамі жыхароў, спаленыя цэлыя вуліцы паселка, жахлівае чаканне смерці кожны міг-усе гэта было ў жыцці людзей доўгія чатыры гады.

Мы памятаем тыя далекія падзеі і стараемся выхаваць дзяцей патрыетамі сваей зямлі, якія памятаюць мінулае і не дапусцяць паўтарэння тых падзей.

У нашым дзіцячым садку дата 22 чэрвеня таксама стала сімвалам памяці аб мінулай вайне. Выхаванцы азнаеміліся з выстаўкай, прысвечанай гэтай даце, праглядзелі альбомы, у якіх сабраны матэрыялы, што сведчаць аб страшных падзеях Вялькай Айчыннай вайны ў нашай мясцовасці. Дзеці ўспомнілі экскурсію на пагранічную заставу, знаемства з музеем Вялікай Айчыннай вайны на заставе імя героя Савецкага Саюза Віктара Усава. Затым дашкольнікі наведалі помнік загінуушым савецкім воінам у скверы гарадского паселка Сапоцкін, паслухалі песні часоў Вялькай Айчыннай вайны. У неба з рук дзяцей узляцелі паветраныя шары, і мы спадзяемся, што гэты сімвал памяці ніколі не стане сімвалам дзяцячых душ, якія ўзмылі ў неба ад рук фашысцкіх захопнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.