Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памятка для бацькоў па развіцці беларускамоўных зносін дзяцей ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму

Дата: 26 ноября 2021 в 21:01, Обновлено 29 ноября 2021 в 21:17
132 просмотра

Для гарманічнага авалодання маўленнем ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму неабходна шмат часу надаваць абедзюм мовам (у ідэале рускай і беларускай мове – пароўну). Пры гэтым руская мова выкарыстоўваецца дзецьмі штодня ва ўсіх магчымых відах-дзіцячай дзейнасці, а беларуская мова – у адпаведнасці з прынцыпам «адна асоба ў адной сітуацыі зносін – адна мова».

                        Для развіцця дыялагічнага беларускага маўлення нельга адмаўляцца ад зносін з дзіцем на беларускай мове ў карысць рускай мовы, нават у тым выпадку, калі зносіны на рускай мове ажыццяўляюцца з іншымі членамі сям'і і соцыума.

                 Часцей абмяркоўвайце важныя для дзіцяці праблемы не на рускай мове, на якой размаўляе большасць грамадства, а на беларускай мове, прытрымліваючыся прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін – адна мова».

                 Паміж сабой (дома і на вуліцы) бацьку і маці  лепш размаўляць  на беларускай мове, каб дзіця ўспрыняла яе як мову зносін, роўную па статусе рускай мове. Заўважым, што ўступаць ў зносіны паміж сабой на беларускай мове дарослым пажадана ў любым асяроддзі (ні ў якім разе нельга саромецца зносін на беларускай мове)

                 Бацькам пажадана звярнуць увагу на пашырэнне функцый беларускай мовы,  выкарыстанне якой нярэдка абмежавана для дашкольнікаў дзіцячым садам (у пэўныя дні) і домам. Ад таго, дзе гавораць на беларускай мове, нараджаецца матыў, навошта яе вучыць. Беларуская мова павінна стаць для дзіцяці мовай вуліцы, мовай тэатра і кіно, кніг, гульнявой пляцоўкі, падарожжаў.

                 Штодзённую інфармацыю пра вашы дзеянні трэба паведамляць дзіцяці на дзвюх мовах паслядоўна  ураўнаважваючы іх па значнасці.

                 Недапушчальна змешваць мовы ва ўласным маўленні. Дзеці капіруючы маўленчыя паводзіны іншага чалавека, спазнаюць жывую культуру камунікацыі, а пасля увасабляюць яе ў сваіх зносінах

                 У працэсе беларускамоўных зносін не пакідайце па-за ўвагай змешванне дзеткамі у адным выказванні рускай і беларускай моў. Паспрабуйце падказаць дзіцяці, як сказаць правільна толькі на беларускай мове ці запытайцеся ў яго па-беларуску яшчэ раз, даючы зразумець, што яно ў чымсьці памылілася. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.